Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 верасьня 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...


...будзе пераменная воблачнасьць з праясьненьнямі, без дажджу. Вецер парывісты, з захаду.

Тэмпэратура 15 – 19 °С.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


Канцэрт гурту “Верасень” у фальварку “Добрыя мысьлі”, Менск, вул. Магілёўская, 12; пачатак а 19.00.

Барысаўскі БАТЭ гуляе ў Празе з пльзенскай “Вікторыяй” у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Стадыён “Эдэн”, пачатак а 20.45.

У Страсбуры адбываецца пленарнае паседжаньне Эўрапарлямэнту.

У Каіры міністры замежных справаў арабскага сьвету абмяркоўваюць сытуацыю ў Сырыі.

У Нью-Ёрку пачынаецца 66-я сэсія Генэральнай асамблеі ААН, якая працягнецца да канца верасьня.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1501 – Мікелянджэлё пачаў працу над мармуровай статуяй Давіда.

1562 – князі і баяры ВКЛ на палявым сойме каля Віцебску ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.

1953 – Мікіта Хрушчоў быў прызначаны генэральным сакратаром КПСС.

1968 – Альбанія выйшла з Варшаўскай вайсковай дамовы.


У гэты дзень нарадзіліся:

1819 – Кляра Шуман, нямецкая піяністка, кампазытарка, жонка Робэрта Шумана.

1876 – амэрыканскі пісьменьнік Шэрвуд Андэрсан.

1893 – беларускі пісьменьнік і журналіст Андрэй Мрый (загінуў у 1943-м у высылцы).

1958 – беларускі гісторык Аляксандар Краўцэвіч.


У гэты дзень памерлі:

1593 – францускі філёзаф Мішэль Мантэнь.

1872 – нямецкі філёзаф Людвіг Фэербах.

1983 – беларускі этнограф Мар’ян Пецюкевіч.

МІНУС 365:


Пра свабоду да беларускай мовы.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Сапраўдным люстрам нашага складу думкі зьяўляецца наша жыцьцё”.

Мішэль Мантэнь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG