Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўка рэфінансаваньня падвышаецца да 30%


Нацыянальны банк прыняў рашэньне ад 14 верасьня падвысіць стаўку рэфінансаваньня з 27% да 30% гадавых.

"Гэты захад ўводзіцца напярэдадні адкрыцьця дадатковай сэсіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы і зьяўляецца важным элемэнтам агульнаэканамічнай палітыкі, накіраванай на стабілізацыю сытуацыі на валютным рынку і фінансавае аздараўленьне эканомікі ў цэлым", – сказана ў прэсавым рэлізе НБ.

"Пасьлядоўнае павышэньне кошту пазыковых грошай у эканоміцы заклікана аказаць далейшае стрымлівае ўплыў на попыт кліентаў банкаў на крэдытныя рэсурсы ў пэрыяд выхаду на адзіны курс. Адначасова з гэтым, павелічэньне стаўкі рэфінансаваньня стане дадатковым фактарам стымуляваньня працэсаў зьберажэньня ў беларускіх рублях і зьніжэньня ціску на абменны курс", - цытуе Інтэрфакс заяву Нацыянальнага банку.

Апошні раз стаўка рэфінансаваньня павялічвалася 1-га верасьня: на 5% да 27-мі працэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG