Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі сілавых ведамстваў, якія заміналі журналістам на акцыях, панясуць пакараньне


Супрацоўнікі органаў унутраных спраў Беларусі, якія перашкаджалі журналістам асьвятляць несанкцыянаваныя акцыі пратэсту, будуць прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці, заявіў начальнік упраўленьня па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Генэральнай пракуратуры Беларусі Павал Радзівонаў.

"Да дысцыплінарнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб СМІ будуць прыцягнутыя службовыя асобы", — сказаў Радзівонаў.

Аднак чыноўнік адмовіўся назваць імёны супрацоўнікаў, якія будуць пакараныя. Радзівонаў заўважыў, што гэта — "ня нейкія абязьлічаныя людзі", перадае Інтэрфакс.

17 ліпеня журналісты накіравалі зварот у Генэральную пракуратуру з прычыны шматлікіх фактаў іх затрыманьняў, арыштаў і зьбіцьця падчас акцый "маўклівага пратэсту".

Паводле зьместак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у канцы чэрвеня-пачатку ліпеня па ўсёй Беларусі падчас вулічных акцый было затрымана болей за 70 журналістаў, зь іх некалькі чалавек нават пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі, хаця выконвалі свае прафэсійныя абавязкі. Затрыманьні журналістаў праводзілі людзі ў цывільным, якія не называліся, а таксама, што падчас затрыманьняў шмат журналістаў былі зьбітыя, шмат каму пашкодзілі прафэсійную апаратуру. Такія дзеяньня журналісты лічаць незаконнымі і просіць пракуратуру правесьці праверку і пакараць тых, хто парушаў закон у дачыненьні да журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG