Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску дазволяць пляскаць у ладкі. Але ў ачапленьні


Усе месцы правядзеньня мерапрыемстваў, прысьвечаных сьвяткаваньню Дня гораду, які пройдзе ў Менску 10 верасьня, будуць ачэпленыя міліцыяй.

З такой заявай выступіў начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі менскай міліцыі Юрый Сарокін:

"Усе месцы сьвяткаваньня Дня гораду будуць ачэпленыя супрацоўнікамі міліцыі ў мэтах забесьпячэньня аховы грамадзкага парадку і бясьпекі грамадзян".

Паводле яго, "будзе арганізавана больш за 100 прапускных пунктаў", дзе міліцыя будзе праводзіць дагляд грамадзян "з мэтай недапушчэньня праносу да месцаў правядзеньня выбухованебясьпечных, а таксама забароненых да абароту прадметаў".

Да месцаў сьвяткаваньня ня будуць дапускацца п'яныя, нельга праносіць алькаголь і піва, за выключэньнем ахаладжальных напояў у празрыстых бутэльках аб'ёмам ня больш за 0,5 л.

Міліцыя заявіла, што ня будзе забараняць пляскаць у далоні. "Каді для гэтага ёсьць нагоды - калі ласка, пляскайце," - заявіў прадстаўнік МУС Іван Кубракоў.

У мінулыя выходныя Дзень гораду адзначаўся ў Вільні. Карэспандэнты агенцтва "Інтэрфакс-Захад" заўважылі за цэлы дзень толькі дзьвюх паліцэйскіх-жанчын. Ніякіх прапускных пунктаў на менскі ўзор таксама не было, і пры гэтым быў зябясьпечаны поўны парадак і сьвяточная атмасфэра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG