Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія апазыцыянэры сустрэнуцца з Тускам і Сікорскім

абноўлена

Дональд Туск
Дональд Туск
6 верасьня ў Варшаву прыбывае дэлегацыя прадстаўнікоў беларускай апазыцыі. Апазыцыянэры будуць сустракацца з прадстаўнікамі польскага ўраду.

Польскае радыё перадае, што ў прадстаўнікоў беларускай апазыцыі заплянаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам ды міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім.

"Тэма нашых перамоваў у Варшаве зьвязаная з абмеркаваньнем магчымасьці ўнутрыпалітычнага дыялёгу ў Беларусі: наколькі сур'ёзныя прапановы Лукашэнкі на гэты конт, ці могуць яны сьведчыць, што ёсьць жаданьне дыялёгу, у выпадку калі ёсьць — то як на гэта рэагаваць, якая, на нашую думку, павінна быць пазыцыя Эўрапейскага Зьвязу, якая пазыцыя на гэты конт дэмакратычных сіл. Супольная нашая пазыцыя палягае ў тым, што перадумова дыялёгу — вызваленьне ўсіх палітвязьняў. Ёсьць комплекс пунктаў, якія маглі б быць прадметам перамоваў. Мы выступаем за тое, каб дыялёг ажыцьцяўляўся ў выглядзе наўпроставых перамоваў паміж прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і ўладаў. Пры ўмове вызваленьня палітвязьняў, мы лічым, дыялёг унутры краіны быў бы вельмі важным крокам для вываду краіны з эканамічнага і палітычнага крызісу", — заявіў "Свабодзе" Янукевіч.

Сярод тых, хто прыехаў на перамовы ў Варшаву:

  • кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч
  • кіраўнік Руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч
  • кіраўнік партыі “Справядлівы сьвет” Сяргей Калякін
  • старшыня Вярхоўнага савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч
  • былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімір Някляеў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG