Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў, камэнтуючы словы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымасьць дыялёгу, патрабуе ад уладаў гарантыяў бясьпекі для апазыцыянэраў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі, але хочуць вярнуцца дадому — Зянона Пазьняка і Сямёна Шарэцкага.

Патрэбныя пераканаўчыя доказы добрай волі: «Пытаньне аб гарантыях Пазьняку і Шарэцкаму насьпела. Пазьняк — выразьнік настрояў вялікай групы нашых суграмадзянаў, і тое, што гэтая гістарычная асоба, гэты буйны і моцны палітык застаецца за межамі Радзімы, нашай агульнай Радзімы, шкодзіць і яму, і справе станаўленьня і далейшага разьвіцьця сучаснай дэмакратычнай Беларусі. Гэта ня ўмова. Няхай лічыць, што гэта парада альбо намёк — як яму зручней. Але вяртаньне палітэмігрантаў — сур’ёзнае пытаньне», — кажа Ўладзімер Някляеў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG