Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка і трое дзяцей Кадафі знаходзяцца ў Альжыры


Сям’я зрынутага лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі (жонка і трое дзяцей – дачка Айша і сыны Ганібал і Мухамад) сёньня прыбылі ў Альжыр. Пра гэта паведаміла альжырскае Міністэрства замежных справаў. Іншыя дэталі пакуль што невядомыя.

Рэагуючы на гэтае паведамленьне, прадстаўнік паўстанцаў Махмуд Шаман заявіў, што новая лібійская ўлада будзе патрабаваць экстрадыцыі сямейнікаў Кадафі.

Няма пацьверджанай з розных крыніц інфармацыі пра месца знаходжаньня самога 69-гадовага палкоўніка і іншых трох яго сыноў. Італьянскае агенцтва АНСА, спасылаючыся на лібійскія дыпляматычныя крыніцы, паведаміла ў панядзелак увечары, што Муамар Кадафі па ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Лібіі. Паводле крыніц агенцтва, палкоўнік знаходзіцца цяпер у месьце Бэні-Валід, на поўдні ад Трыпалі.

Тым часам кіраўнікі штабоў краінаў, што ўдзельнічаюць у вайсковай апэрацыі ў Лібіі, заяўляюць, што вайна ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне яшчэ далёкая да заканчэньня. У сваёй супольнай заяве пасьля сустрэчы ў Катары кіраўнікі адзначаюць, што акцыю ў Лібіі трэба працягваць да часу, пакуль лібійскі народ не дасягне сваёй мэты пазбавіцца рэжыму Кадафі. На сустрэчы ачольнік Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі Мустафа Абдэль Джаліль заявіў, што Кадафі дагэтуль нясе пагрозу для краіны і сьвету.

Пракурор Міжнароднага суду ў Гаазе Люіс Марэна Акампа таксама паведаміў, што ён можа выдаць ордэр на арышт сына Кадафі Хаміса. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Хаміс камандаваў спэцыяльным аддзелам, які займаўся масавымі забойствамі зьняволеных у Трыпалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG