Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор просіць для палкоўніка КДБ 11 гадоў турмы


У Беларускім вайсковым судзе набліжаецца да завяршэньня крымінальны працэс па так званай «справе Грамовіча».

З 36 абвінавачаных 30 зьяўляліся службовымі асобамі мытні «Заходні Буг» (у тым ліку і два намесьнікі начальніка мытні), і УКДБ па Берасьцейскай вобласьці (намесьнік начальніка ўпраўленьня і начальнік аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй). Усе яны афармлялі каштоўныя грузы без уплаты ў поўным аб’ёме мыта. Агульныя страты дзяржаве ацэньваюцца ў 33 мільярды рублёў, паведамляе інтэрнэт-выданьне naviny.by.

Пракурор запатрабаваў пакараньне для палкоўніка КДБ Грамовіча — 11 гадоў пазбаўленьня волі, для намесьніка начальніка мытні «Заходні Буг» Селіванава — 13 гадоў. Вялікія тэрміны зьняволеньня (звыш 10 гадоў) пракурор папрасіў і яшчэ для семярых фігурантау справы, якім акрамя хабару, інкрымінуецца артыкул 285 Крымінальнага кодэксу — стварэньне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй. Астатнім 27 абвінавачаным пагражае ад 2 да 6 гадоў зьняволеньня.

Гэтая гучная крымінальная справа стала апошняй у практыцы цяпер ужо былой сьледчай Генэральнай пракуратуры Сьвятланы Байковай.

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG