Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звальняюць кіраўніцтва Аршанскага мясакамбінату


ААТ "Аршанскі мясакамбінат"
ААТ "Аршанскі мясакамбінат"
З прадпрыемства звольнены галоўны інжынэр, адказны за ахову працы і супрацьпажарную бясьпеку, галоўны мэханік і майстар мэханічнага ўчастку. Звальненьні сталі вынікам разбору па крымінальнай справе, распачатай пасьля пажару, які здарыўся на мясакамбінаце 24 траўня. Тады чацьвёра працаўнікоў загінулі і яшчэ некалькі атрымалі траўмы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі з Генэральнай пракуратуры, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня разглядае пытаньне пра звальненьне дырэктара ААТ "Аршанскі мясакамбінат" Аркадзя Няўсіхіна.

Сваякі загінулых супрацоўнікаў камбінату мяркуюць, што менавіта кіраўнік прадпрыемства мусіць несьці адказнасьць за трагічнае здарэньне. Працаўнікі кажуць пра шматлікія парушэньні правілаў бясьпекі, якія сталі прычынай пажару ў тэхнічнай галерэі, якая вядзе ў цэх халадзільных установак. У прыватнасьці, пра парушэньні падчас рамонту памяшканьняў: іх абшылі плястыкавымі панэлямі, пад якімі загарэлася тэрмаізаляцыя.

Працаўнікі камбінату згадваюць, што прадстаўнікі адміністрацыі загадалі пад пагрозай звальненьня сьцерці ўсе фота- і відэазапісы пажару на мабільных тэлефонах, каб яны ня трапілі да журналістаў і ня сталі доказамі віны кіраўніцтва ў крымінальнай справе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG