Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выстава «Прэс-фота Беларусі-2011» адкрылася ў Горадні


На выставе ў «Крызе»
На выставе ў «Крызе»
У Горадні адкрылася выстава здымкаў ляўрэатаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі-2011». Яна працуе ў прыватнай мастацкай галерэі «Крыга».

Гран-пры конкурсу атрымаў Сяргей Гудзілін, фотакар «Нашай Нівы», ён быў на адкрыцьці. Адной зь пераможцаў стала гарадзенка Натальля Дораш.

Натальля Дораш

У «Крызе» была паказаная толькі частка здымкаў, сказала Юлія Дарашкевіч, адна з арганізатараў конкурсу. Яна падзякавала гаспадыні галерэі «Крыга» Марыі Мацко за магчымасьць паказаць фотаработы, Хрысьціне Марчук, якая займалася арганізацыяй выставы ў Горадні.

Андрэй Пачобут і Юлія Дарашкевіч

У «Крызе» здымкі можна будзе ўбачыць да 4 верасьня. Юлія Дарашкевіч паведаміла, што плянуецца яшчэ паказаць іх жыхарам Берасьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG