Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка Бабруйскага гарвыканкаму пакаралі за эканоміку


Пётар Руднік, старшыня Магілёўскага аблвыканкаму
Пётар Руднік, старшыня Магілёўскага аблвыканкаму
Старшыня бабруйскага гарвыканкаму Дзьмітры Бонахаў атрымаў дысцыплінарнае спагнаньне. Пра гэта паведаміў на паседжаньні Магілёўскага абласнога выканкаму Пётар Руднік.

Чыноўнікі абмяркоўвалі вынікі першага паўгодзьдзя. З дванаццаці прагнозных паказьнікаў, паводле афіцыйнай інфармацыі, вобласьць ня выканала пяць. Яны тычацца прыцягненьня замежных інвэстыцыяў, будаўніцтва, а таксама сытуацыі ў сельскай гаспадарцы. Ёсьць праблемы й з складзкімі запасамі.

За што канкрэтна пакаралі кіраўніка бабруйскай вэртыкалі, не паведамляецца. Пётар Руднік толькі падкрэсьліў, што гэта прынцыповая ацэнка дзейнасьці чыноўніка. Кіраўнік вобласьці заявіў, што надалей дапамагаць будуць толькі пасьпяховым прадпрыемствам. Неўзабаве, паводле афіцыйнай інфармацыі, павінна прайсьці фінансавая ацэнка стану прадпрыемстваў, будуць вызначаныя прыярытэты іх фінансаваньня.

Дзьмітры Бонахаў стаў першым кіраўніком уладнай вэртыкалі, пра спагнаньне якому публічна заявіў аблвыканкам. Раней яго старшыня Пётар Руднік неаднойчы пагражаў сваім падначаленым спагнаньнямі за невыкананьне прагнозных паказьнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG