Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якіх расейцаў не пускаюць у Беларусь?


Міхаіл Фядотаў
Міхаіл Фядотаў
Як паведаміла расейскае агенцтва Regnum расейска-беларуская кантактная група, стварэньне якой ініцыюе прэзыдэнцкі савет Расеі па правах чалавека, зьбіраецца высьветліць, каму з грамадзян РФ забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі, а таксама падставы для ўжываньня беларускім бокам такіх захадаў. Пра гэта 9 жніўня паведаміў кіраўнік прэзыдэнцкага савета РФ па правах чалавека Міхаіл Фядотаў.

«Мы хочам ведаць, якім расейцам забаронены ўезд у Беларусь і чаму. Мы ж грамадзяне саюзнай дзяржавы, у нас ёсьць маса дамоваў, давайце паглядзім, як яны выконваюцца, прычым з абодвух бакоў », - адзначыў Фядотаў.

Ён накіраваў у Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі ліст з прапановай стварэньня сумеснай кантактнай групы, якая павінна пачаць працаваць з праблемай непажаданых замежнікаў у Беларусі.

«Мы хацелі б высьветліць прававую прыроду гэтых сьпісаў і абмеркаваць магчымасьць зрабіць гэтыя сьпісы празрыстымі, галоснымі і адкрытымі», - адзначыў кіраўнік расейскага савета па правах чалавека.

Як адзначае агенцтва, расейскіх і ўкраінскіх праваабаронцаў, а таксама расейскіх журналістаў рэгулярна дэпартуюць з Беларусі з унясеньнем у сьпіс "неўязных" на тэрыторыю РБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG