Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім мэтро падстрэлілі трох беларусаў


Трое грамадзян Беларусі атрымалі агнястрэльныя раненьні ў маскоўскім мэтро.

Інцыдэнт адбыўся 23 ліпеня каля 22.00 на станцыі мэтро «Охотный Ряд». Як паведамляе расійскае агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, 26-гадовы жыхар Растоўскай вобласьці, ураджэнец Паўночнага Каўказа, уступіў у канфлікт з трыма грамадзянамі Беларусі і пасьля слоўнай сваркі адкрыў па іх агонь з траўматычнага пісталета «Макарыч».

У выніку 28-гадовы грамадзянін Беларусі атрымаў агнястрэльнае раненьне ніжняй сківіцы, 27-гадовы беларус — раненьне жывата, яго 19-гадовы брат паранены ў галаву.

Тры пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы, пагрозы іх жыцьцю няма.
Малады чалавек, які страляў, затрыманы на месцы здарэньня. Супраць яго распачата справа на падставе часткі 1 артыкула 111 КК РФ (наўмыснае нанясеньне цяжкай шкоды здароўю). Максымальная санкцыя па гэтым артыкуле — восем гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG