Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенны злачынца хаваўся ў Беларусі?


Горан Хаджыч
Горан Хаджыч
Сэрбская прэса паведамляе, што ваенны злачынец Горан Хаджыч некаторы час хаваўся ў Беларусі. Пасьля пераезду ў Беларусь ягоныя сьляды згубіліся – аж да моманту, калі ён быў арыштаваны ў Сэрбіі.

Паводле сэрбскіх СМІ, Хаджыч меў падтрымку Сэрбскай праваслаўнай царквы, прадстаўнікі якой і дапамаглі яму навязаць кантакты ў Беларусі.

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Арыштаваны тры дні таму былы лідэр харвацкіх сэрбаў Горан Хаджыч – апошні з тых, каго абвінавачваюць у ваенных злачынствах на Балканах і чыёй выдачы дамагаўся Гааскі трыбунал – быў дастаўлены ў пятніцу ў Галяндыю.

Хаджыч абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці ў часе вайны на Балканах на пачатку 90-х гадоў, у тым ліку ў забойстве 200 харвацкіх палонных, і ў датычнасьці да зьнішчэньня гораду Вукавар.

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе даручыў сэрбскаму адвакату Бранку Лукічу абараняць былога лідэра харвацкіх сэрбаў. Лукіч ужо быў абаронцам на 4 папярэдніх працэсах у Гааскім трыбунале.

Беларусі ня першы раз закідаецца, што яна дае прытулак ваенным злачынцам з былой Югаславіі. Былая памочніца генпракурора Карлы дэль Понтэ Фляран Хартман у сваіх мэмуарах, апублікаваных чатыры гады таму ў Францыі, сьцьвярджала, што ў 1997 годзе былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч некаторы час хаваўся ў Беларусі. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтая інфармацыя не знайшла.

Хаджыч перавезены ў Гаагу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG