Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грузіі заклікаў міжнародную супольнасьць весьці дыялёг зь Беларусьсю


Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасьць і арганізацыі весьці актыўны дыялёг зь Беларусьсю, каб яна не апынулася ў ізаляцыі і яе разьвіцьцё ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

Выступаючы на міжнароднай канфэрэнцыі "Эўрапейскі шлях Грузіі" 22 ліпеня ў Батумі, Саакашвілі заявіў, што яго краіна дзеліцца вопытам рэформаў зь Беларусьсю, Малдовай і Ўкраінай.

Ён зьвярнуў увагу тых, хто лічыць Расею больш дэмакратычнай краінай, чым Беларусь, што апошняя "не ажыцьцяўляе акупацыю суседніх краін". У выпадку ізаляцыі яна "апынецца ў руках расейскай адміністрацыі", – заявіў Саакашвілі.

"Гэта эўрапейскі выбар. Неабходны дыялёг і дачыненьні, новыя ініцыятывы. Такія нашы погляды", – сказаў грузінскі лідэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG