Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея блякуе “іранскую” справаздачу


Расея пры падтрыманьні Кітаю заблякавала публікацыю справаздачы аб парушэньні Іранам дзейных у адносінах да яго міжнародных санкцыяў. Паводле намесьніка сталага прадстаўніка Расеі пры ААН Аляксандра Панкіна, Масква выступае супраць абнародаваньня “неправеранай і палітызаванай інфармацыі”.

У чацьвер дыпляматы з ЗША, Францыі і Вялікай Брытаніі заклікалі апублікаваць справаздачу спэцыяльнай экспэртнай групы ў пытаньнях Ірану, падазраванага Захадам у спробах стварыць ядзерную зброю. У гэтай справаздачы гаворыцца пра тое, што Іран, у прыватнасьці, нібыта парушае эмбарга на пастаўкі зброі, дастаўляючы яго ў Сырыю.
XS
SM
MD
LG