Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменей 21 забіты ў выніку выбуху ў Багдадзе


У выніку трох выбухаў былі забітыя як найменей 21 і параненыя 40 чалавек на рынку на поўдні Багдаду, паведаміў прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Іраку. На рынку ўвечары ў гэты час знаходзілася багата людзей, бо чацьвер – апошні вечар перад выходнымі.

Гвалтоўныя акцыі ў Іраку рэзка скараціліся пасьля піку ў 2006 і 2007 гадах. Між іншага, колькасьць нападаў значна пабольшылася ў апошнія месяцы. Асабліва часта яны накіраваныя супраць афіцыйных асобаў, дзяржаўных установаў ды сілаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG