Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісткі з Саудаўскай Арабіі дамагаюцца права вадзіць аўтамабіль


Група актывістак з Саудаўскай Арабіі заклікала ЗША і ЭЗ падтрымаць арганізаваную імі кампанію супраць дзеючай ў краіне забароны на кіраваньне аўтамабіля жанчынай. Прадстаўніцы групы паведамілі, што накіравалі пасланьні дзяржсакратару ЗША Гілары Клінтан і вярхоўнаму прадстаўніку ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан.

У мінулую пятніцу каля 40 саудаўскіх жанчын селі за руль і такім чынам распачалі кампанію за атрыманьне права вадзіць аўтамабіль.Усе яны атрымалі правы кіроўцы па-за межамі радзімы, дзе дзейнічае шэраг абмежаваньняў з боку кансэрватыўнага мусульманскага духавенства.
XS
SM
MD
LG