Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад: Сырыя на паваротным моманце


Сырыйскі прэзыдэнт Башар Асад сёньня заявіў, што краіна знаходзіцца “на паваротным моманце” пасьля “цяжкіх дзён”. У тэлевізійным звароце Асад заклікаў да нацыянальнага дыялёгу , аднак сказаў, што неабходна адрозьніваць тых, хто чыніць “сабатаж” ад людзей, якія законна хочуць рэформаў. Віну за крызыс у краіне Асад усклаў на "групу бандытаў", якія праніклі ў шэрагі дэманстрантаў.

Асад зьвяртаецца да нацыі пасьля амаль чатырох месяцаў масавых пратэстаў. Паводле апазыцыі, у выніку пратэстаў каля 1400 чалавек былі забітыя і каля 10 000 арыштаваныя. У выніку жорсткіх захадаў арміі тысячы ўцекачоў пакінулі краіну і шукаюць прытулку ў суседняй Турцыі.
XS
SM
MD
LG