Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 забітых у сутыкненьнях у Лібане


Прынамсі 6 чалавек загінулі, больш за 20 былі параненыя ў сутыкненьнях, якія пачаліся ў горадзе Трыпалі на поўначы Лівана.

Узброеныя сутыкненьні - з выкарыстаньнем аўтаматаў і гранатамётаў - адбыліся паміж прадстаўнікамі розных мусульманскіх абшчынаў, падставай для іх стала сытуацыя ў суседняй Сірыі, абхопленай масавымі пратэстамі. У той час як ліванскія суніты выступілі ў падтрымку сірыйскай апазыцыі, прыхільнікі аднаго з плыняў шыізм - алаўіты - падтрымалі прэзыдэнта Сірыі Башара Асада.

Для прадухіленьня новых сутыкненьняў у Трыпалі былі ўведзеныя вайсковыя злучэньні.
XS
SM
MD
LG