Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан: 6 гадоў турмы апазыцыйнаму палітыку


Суд у Баку прысудзіў да 6 гадоў зьняволеньня старшыню апазыцыйнай Партыі нацыянальнай дзяржаўнасьці Азэрбайджана Немата Панахлы.

Апазыцыянэр прызнаны вінаватым у хуліганстве і нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. Другі падсудны Джейхун Фарзулаеў атрымаў 4 гады пазбаўленьня волі.

Паводле сьледзтва, Панахлы і Фарзулаеў зьбілі чалавека, які выставіў прэтэнзіі да набытага ў Панахлы аўтамабіля і прасіў вярнуць грошы.

Панахлы абвяргае абвінавачваньні, заяўляе, што яго перасьледуюць за палітычную дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG