Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмены ва ўрадзе ў Грэцыі


Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіёс Папандрэў зьмяніў міністра фінансаў - у рамках перастановак ва ўрадзе, накіраваных на больш эфэктыўнае правядзеньне радыкальных эканамічных рэформаў.

Як паведаміла сёньня раніцай грэцкае тэлебачаньне, новым міністрам фінансаў стане Эвангелас Венізэлас, да гэтага займаў пасаду міністра абароны. Раней Венізэлас быў асноўным супернікам Папандрэў ў барацьбе за пасаду лідэра Сацыялістычнай партыі.

Кабінет Папандрэў праводзіць рэзкае скарачэньне бюджэтных расходаў - у рамках барацьбы з вострым фінансавым крызісам, у якім апынулася Грэцыя.

Прэм'ер-міністар мае намер бліжэйшымі днямі паставіць перад парлямэнтам пытаньне аб даверы новаму ўраду.
XS
SM
MD
LG