Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп рыхтуе рэзалюцыю ААН па Беларусі


Эстэр Брымэр
Эстэр Брымэр
Злучаныя Штаты вядуць перамовы "з шырокім колам краінаў" наконт прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі ў Радзе ААН па правох чалавека. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Эстэр Брымэр, кіраўніцы Бюро Дзярждэпартамэнту ЗША па працы зь міжнароднымі арганізацыямі.

Таксама ў сераду амбасадарка ЗША пры Радзе ААН па правох чалавека Эйлін Чэмбрлэйн Донагаў выступіла з заявай, у якой выказала заклапочанасьць Злучаных Штатаў "здушэньнем мірным пратэстаў у некаторых краінах сьвету".

У прыватнасьці, Чэмбрлэйн нагадала, што беларускія ўлады "зьняволілі трох апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта і асудзілі прынамсі 38 апазыцыйных актывістаў на судовых працэсах, якія не дасягалі самых мінімальных стандартаў, што патрабуюцца ад справядлівай і незалежнай сыстэмы юстыцыі".

"Урады павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці за парушэньні асноўных правоў сваіх грамадзян на свабоду сходу, волевыяўленьня, рэлігіі і слова", – заявіла прадстаўніца ЗША.

Сярод іншых краінаў, згаданых у заяве Донагаў – Іран, М'янма, Кітай, Зымбабвэ, Куба, Вэнэсуэла і іншыя, уключна з Бахрэйнам – адным з найбліжэйшых саюзьнікаў Вашынгтону на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG