Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце адмененая камэнданцкая гадзіна


Сёньня ў Эгіпце ўступіла ў моц прынятае раней рашэньне пра адмену камэнданцкай гадзіны. Ад нуля гадзін ніхто не перашкаджае эгіпцянам вольна перасоўвацца і ў начны час. Абмежаваньні на перасоўваньні людзей былі ўведзеныя ў разгар масавых антыўрадавых выступаў у студзені. У некаторыя дні забаранялася выходзіць на вуліцы ўжо пасьля 15 гадзінаў. У сакавіку рэжым быў зьмякчаны: камэнданцкі час дзейнічаў ад двух да пяці гадзінаў начы. Бізнэсмэны, гандляры, турысты выказваюць задавальненьне поўнай адменай абмежаванняў. Аднак многія грамадзяне цяпер, калі сілы правапарадку выбітыя з каляіны, адчуваюць сябе няўпэўнена і лічаць, што адмена была праведзеная зарана.
XS
SM
MD
LG