Майкл Макфол, галоўны дырэктар аддзелу Расеі і Эўразіі ў Нацыянальнай Радзе бясьпекі пры прэзыдэнце ЗША, разглядаецца як вельмі верагодны кандыдат на пасаду наступнага пасла ЗША ў Расеі.
На мінулым тыдні ў двухбаковых амэрыкана-расейскіх кансультацыях Макфол займаў старшынёўскае крэсла ад прадстаўніцтва ЗША. Кансультацыі, якія прайшлі ў Вашынгтоне, закраналі пытаньні ад праблем іміграцыі да аховы правоў дзяцей.
У інтэрвію, якое Майкл Макфол даў Радыё Свабода, сярод важнейшых момантаў кансультацый ён назваў пытаньне рэформы турэмнай сыстэмы ў Расеі. Дыскусія, у прыватнасьці, закранула выпадак сьмерці ў турме расейскага юрыста Сяргея Магніцкага.