Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House адзначае аўтарытарныя тэндэнцыі ва Ўкраіне


У міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House занепакоеныя канцэнтрацыяй улады ва Ўкраіне ў руках уладнай Партыі рэгіёнаў. Як перадае агенцтва «УНІАН», пра гэта сказаў выканаўчы дырэктар Freedom House Дэвід Крэмер, прадстаўляючы сёньня ў Кіеве справаздачу правабаронцаў. Паводле яго слоў, арганізацыя занепакоеная тым, як ўлада выкарыстоўвае суды і службу бясьпекі для ”выбарачнага правасудзьдзя ».

У справаздачы адзначаецца, што прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч цэнтралізаваў уладу. «Хоць дысцыпліна ўрада Януковіча зьяўляецца пазытыўнай зьменай, што ўяўляе адыход ад бясконцых спрэчак часоў Юшчанкі і Цімашэнкі, аднак у ім таксама выяўляюцца аўтарытарныя тэндэнцыі », гаворыцца ў справаздачы.

У Freedom House адзначае, што негатыўныя наступствы прыносяць ўкараненне больш суровых умоў для СМІ, выбарачны перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі, выпадкі ўмяшальніцтва сілаў бясьпекі ў палітычнае жыццё Украіны.
XS
SM
MD
LG