Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут нарадзіўся 16 красавіка 1973 года ў мястэчку Вялікай Бераставіцы, журналіст, актывіст Саюзу палякаў Беларусі.

Працаваў у гарадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос з-над Нёмна», быў карэспандэнтам незалежнай газэты «Народная воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопісу СПБ.

З 2006 году зьяўляецца карэспандэнтам на Беларусі буйнога польскага выданьня «Газэта выборча».

Зьяўляецца сябрам Саюзу палякаў Беларусі, выступаў за незалежнасьць грамадзкага аб'яднаньня ад уладаў, але ў межах беларускага заканадаўства. Займае пасаду кіраўніка Галоўнай рады СПБ, непрызнаванай беларускімі ўладамі.

Жыве ў Горадні, жанаты, мае дачку і сына.

За грамадзка-палітычную і журналісцкую дзейнасьць быў неаднаразова пакараны штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі.

18 сакавіка 2011 гарадзенская абласная пракуратура пачала супраць Андрэя Пачобута крымінальную справу за абразу прэзыдэнта Беларусі. 6 красавіка Андрэй Пачобут быў затрыманы, калі накіроўваўся ў Менск для ўдзелу ў тэлемосьце з прадстаўнікамі Эўрапейскага парлямэнту. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазьней быў узяты пад варту на два месяцы. Супраць яго была пачата яшчэ адна крымінальная справа — за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.
XS
SM
MD
LG