Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне на парлямэнцкіх выбарах чакаецца перамога кіруючай партыі


У Турэччыне сёньня адбываюцца парлямэнцкія выбары, на якіх, як чакаецца, пераможа кіруючая Пвартыя справядлівасьці і разьвіцьця. Гэта дазволіць прэм'ер-міністру Раджэпу Эрдагану застацца ва ўладзе на трэці тэрмін.

На 550 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць прадстаўнікі 15 палітычных партыяў і 200 незалежных кандыдатаў.

На думку назіральнікаў, толькі дзьве асноўныя апазыцыйныя партыі – левацэнтрысцкая Народна-рэспубліканская і ўльтраправая Партыя нацыянальнага руху здолеюць пераадолець 10працэнтны бар'ер для таго, каб прайсьці ў парлямэнт.
XS
SM
MD
LG