Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія выйдзе з апэрацыі ў Лібіі


Урад Нарвэгіі пастанавіў скараціць удзел сваіх узброеных сілаў у вайсковай апэрацыі ў Лібіі. Цяпер замест шасьці нарвэскіх зьнішчальнікаў у авіярэйдах саюзьнікаў будуць браць удзел толькі чатыры.

Таксама паведамляецца, што к 1 жніўня Нарвэгія цалкам спыніць удзел у лібійскай апэрацыі НАТО.

Міністар абароны Нарвэгіі Грэтэ Фарэмо заявіла, што спадзяецца на разуменьне з боку НАТО. Паводле міністра, Нарвэгія, маючы адносна малы вайскова-паветраны флёт, ня можа дазволіць сабе “працяглага ўдзелу” ў супольнай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG