Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай прыбывае ў Пакістан


Хамід Карзай
Хамід Карзай
Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прыбывае зь візытам у Пакістан. Ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Пакістану Асіфам Алі Зардары і прэм'ер-міністрам Юсуфам Рэзам Гілані. У часе двухдзённага візыту адбудзецца паседжаньне двухбаковай мірнай камісіі, якая аб'ядноўвае высокапастаўленых чыноўнікаў дзьвюх краінаў. Асноўнымі тэмамі перамоваў Карзая з кіраўніцтвам Пакістану стануць мірны працэс у Аўганістане, супрацоўніцтва дзьвюх краінаў у галіне барацьбы з тэрарызмам і пашырэньне двухбаковых гандлёвых сувязяў.

Мінулы візыт Карзая ў Пакістан адбыўся ў верасьні 2010 году.
XS
SM
MD
LG