Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы вайскоўцаў накіраваныя на поўнач Сырыі


Улады Сырыі накіроўваюць тысячы вайскоўцаў і бронетэхніку на поўнач краіны, які ахоплены беспарадкамі.

Паводле афіцыйных паведамленьняў, войска мае на мэце аднавіць кантроль над горадам Іср аш-Шугур, дзе ўзброеныя баевікі забілі больш як сотню вайскоўцаў.

Незалежнага пацьверджаньня гэтых паведамленьняў няма. Вядома, аднак, што сотні жыхароў паўночных раёнаў Сырыі перасеклі мяжу Турэччыны, ратуючыся ад гвалту.

Сёньня Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае праект рэзалюцыі аб становішчы ў Сырыі, унесены шэрагам эўрапейскіх краінаў. Дакумэнт патрабуе ад уладаў Сырыі спыніць гвалт і пачаць дыялёг з апазыцыяй. Раней паведамлялася, што Расея і Кітай, якія валодаюць правам вета, не падтрымліваюць праект рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG