Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" дасьць газ Беларусі па 250 даляраў


Расейскі "Газпром" прагназуе сярэднюю цану рэалізацыі газу "Белтрансгазу" ў 2012 - 2014 гадах у 250 даляраў за тысячу кубамэтраў, гаворыцца ў матэрыялах для акцыянэраў "Газпрома".

На гадавым сходзе "Газпрома" акцыянэрам прапануецца ўхваліць дамову з "Белтрансгазам" на продаж у наступныя тры гады да 69 мільярдаў кубамэраў газу на агульную лімітавую суму 17,25 мільярда даляраў.

Таксама на сходзе прапануецца ўхваліць кантракт на транзыт у 2012-2014 гадах да 142 мільярдаў кубамэраў газу на 1,8 мільярда даляраў, паведамляе Інтэрфакс.

У 2011 годзе заканчваецца дзеяньне чатырохгадовага кантракту з "Газпромам" на пастаўку газу.

Беларусь вядзе перамовы з "Газпромам" аб кантракце на пастаўкі газу ў 2012-2014 гадах і зьвязвае яго з продажам расейскаму манапалісту 50% акцый "Белстрансгазу" за 2,5 мільярда даляраў. За такую ж суму "Газпром" ужо выкупіў у 2007-2010 гадах 50% акцый беларускай газатранспартнай сыстэмы.

У другім квартале гэтага года Беларусь атрымлівае газ па 244,7 даляра за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG