Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН за глябальную стратэгію супраць СНІДу


Арганізацыя Аб'яднаных Нацый сёньня праводзіць у Нью Ёрку
нараду высокага ўзроўню для разгляду глабальных стратэгій у барацьбе з распаўсюдам СНІДу. Паводле ацэнак, цяпер у свьце 34 мільёны чалавек хворых на СНІД і штодня 7000 чалавек становяцца інфікаванымі на сындром набытага імунадэфіцыту.

Фінансаванне выдаткаў на змаганьне са СНІДам ўзрасло да
15,9 млрд. даляраў ЗША ў 2009 годзе. Большасць зь лідэраў прыедуць на
сустрэчу ў Нью-Йорку з краін Афрыкі і іншых бедных рэгіёнаў, якія нясуць асноўны цяжар эпідэміі. Гэтая хвароба была ўпершыню дыягназаваня ў ЗША 30 гадоў таму. ААН правяла сваю апошную канферэнцыю па СНІДу ў 2001 годзе.
XS
SM
MD
LG