Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША – за паэтапны выхад з Аўганістану


Робэрт Гейтс на супольнай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Аўганістану
Робэрт Гейтс на супольнай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Аўганістану
Галава Пэнтагону Робэрт Гейтс заявіў, што працэс вываду замежных войскаў з Аўганістану будзе ўзважаны і паступовы.

Гейтс выступіў з заяваю, наведваючы ў нядзелю вайсковую базу ў аўганскай правінцыі Гільмэнд. Паводле міністра, Злучаныя Штаты падыдуць да вырашэньня пытаньня з усёй адказнасьцю, каб партнэры Вашынгтону ў кааліцыі ня мелі ўражаньня, што амэрыканцы ўцякаюць з Аўганістану.

Цяперашні візыт – гэта апошні прыезд Робэрта Гейтса ў Аўганістан перад адстаўкаю з пасады міністра абароны пры канцы гэтага месяца.
XS
SM
MD
LG