Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне ахвяраў рэпрэсій у Сірыі


Акцыя пратэсту ў сірыйскім горадзе Хама, красавік 2011
Акцыя пратэсту ў сірыйскім горадзе Хама, красавік 2011
У горадзе Хама ў Сірыі дзесяткі тысяч людзей узялі сёньня ўдзел у пахаваньні маніфэстантаў, забітых учора сіламі бясьпекі. Паводле дадзеных праваабаронцаў прынамсі 44 чалавекі былі забітыя ўчора падчас антыўрадавых маніфэстацый па ўсёй Сірыі, ў тым ліку пяцёра ў Хаме.

У гэтым горадзе ў 1982 годзе былі забітыя каля 3000 чалавек, калі арганізацыя "Браты-мусульмане» паднялі паўстаньне супраць тагачаснага прэзыдэнта Хафеза Асада, бацькі цяперашняга прэзыдэнта Башара Асада.
XS
SM
MD
LG