Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вануату не прызнавала Абхазіі


Вануату: рытуальныя скокі падчас абраду абразаньня
Вануату: рытуальныя скокі падчас абраду абразаньня
Ціхаакіянская астраўная дзяржава Вануату зьняпраўдзіла інфармацыю аб прызнаньні ёй незалежнасьці самаабвешчанай рэспублікі Абхазія.

Паводле прадстаўніка Вануату пры ААН Дональда Калпокаса, ніякіх падобных крокаў яго краіна не ўчыняла.

У сераду абхаскі міністар замежных спраў Максім Гванія заявіў, што Вануату прызнала незалежнасьць Абхазіі.

На сёньняшні дзень незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі прызналі Расея, Вэнэсуэла, Нікарагуа і найдрабнейшая краіна ў сьвеце - астраўная дзяржава Науру.
XS
SM
MD
LG