Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст — праваабаронцу: папярэджаньне ГА "БРСМ" вынесена ня будзе


Павал Левінаў
Віцебскі праваабаронца, прадстаўнік РПГА "Беларускі Хэльсынскі камітэт" Павал Левінаў зьвяртаўся ў Міністэрства юстыцыі з нагоды бесьперапынных парушэньняў з боку ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", якое карыстаецца сваёй нестатутнай назвай — БРСМ. Але атрымаў адказ, што кіраўніцтва аб'яднаньня праінфармавана пра недапушчальнасьць парушэньняў, і гэтага дастаткова.

Павал Левінаў мяркуе, што Мін'юст дэманструе падвойныя стандарты ў стаўленьні да розных грамадзкіх суполак:

"Атрымліваецца, што ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" — недатыкальная арганізацыя, дзейнасьць якой не разглядаецца з пазыцый дзейнага заканадаўства. Няўрадаваму ўтварэньню міністэрства даўно б ужо вынесла некалькі папярэджаньняў ды зьвярнулася б у суд з пазовам наконт ліквідацыі. Падобнае парушэньне, паводле Мін'юста, было дапушчана ў паведамленьні, якое РПГА "Беларускі Хэльсынскі камітэт" накіравала спэцдакладчыку ААН па пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Г.Кнауль. І РПГА "Беларускі Хэльсынскі камітэт" атрымала пісьмовае папярэджаньне".
Проста БХК пісаць нельга. Хоць вельмі часта можна сустрэць толькі абрэвіятуру БРСМ, і гэта ці не на кожным кроку.


Праваабаронца падкрэсьлівае, што ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" па-ранейшаму выкарыстоўвае няпоўную назву аб’яднаньня, нават пасьля таго, як Мін'юст яго "праінфармаваў":

"Проста БХК пісаць нельга. Хоць вельмі часта можна сустрэць толькі абрэвіятуру БРСМ, і гэта ці не на кожным кроку. Але калі ўжо вядзецца пра дакладнасьць і, выбачайце за калямбур, пра "літару закону", то ўсе літары павінны быць на месцы — як пазначана ў статуце. Інакш прэтэнзіі Мін'юсту беспадстаўныя, а папярэджаньні — незаконныя".

31 траўня Павал Левінаў зноў зьвярнуўся з заявай — наўпрост да міністра юстыцыі — каб усё ж вынесьці пісьмовае папярэджаньне ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" за выкарыстаньне няпоўнай назвы.
XS
SM
MD
LG