Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаньне пра гуркі адклікалі


Эўрапейская камісія адклікала сваё папярэджаньне адносна магчымай небясьпекі ў сувязі з спажываньнем гішпанскіх гуркоў. Пра гэта паінфармавала Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі.

Папярэджаньне было аб’яўлена тыдзень назад пасьля паведамленьняў уладаў Нямеччыны аб усплёску захворваньня, выкліканага кішачнай бактэрыяй E.coli, крыніцаю якой памылкова палічылі гуркі з Гішпаніі.

Ад хваробы памерлі ўжо 16 людзей, звыш паўтары тысячы заразіліся – у асноўным у Нямеччыне. Крыніца заражэньня дасюль не ўстаноўленая.
XS
SM
MD
LG