Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верагодна, Блятэра зноў выберуць кіраўніком ФІФА


Кіраўнік Міжнароднай футбольнай фэдэрацыі Зэп Блятэр будзе, верагодна, зноў абраны яе прэзыдэнтам, нягледзячы на заклікі адкласьці прызначаныя на сёньня выбары ў сувязі з абвінавачваньнямі ў карупцыі.

Выбары кіраўніка ФІФА будуць безальтэрнатыўнымі -- пасьля таго, як сваю кандыдатуру зьняў адзіны канкурэнт Блятэра Махамед бін Хамам, таксама ў сувязі з абвінавачваньнямі ў хабарніцтве. Адкласьці выбары заклікае Футбольная Асацыяцыя Англіі. Прынц Уільям, які яе ўзначальвае, заявіў, што праведзенае ў такіх умовах галасаваньне ня можа быць сумленным. Выбары могуць быць адкладзеныя, калі гэта рашэньне падтрымаюць 75 працэнтаў дэлегатаў. 75-гадовы Зэп Блятэр узначальвае ФІФА з 1998 года.
XS
SM
MD
LG