Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: сырыйскі рэжым робіцца слабейшым


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што сырыйскі рэжым з кожным днём робіцца слабейшым. Яна заклікала прэзыдэнта Сырыі Башара Асада спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянаў ягонай краіны і пачаць дэмакратычныя пераўтварэньні.

Кранаючы тэму катаваньняў і забойства трынаццацігадовага падлетка, Клінтан заявіла, што такія факты гавораць пра правал намаганьняў сырыйскага кіраўніцтва працаваць са сваім народам і адпавядаць ягоным інтарэсам. У

Урад Сырыі не адрэагаваў на паведамленьні апазыцыі, што сілы бясьпекі адказныя за сьмерць падлетка.
XS
SM
MD
LG