Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абхазію прызнала Вануату


Улады самаабвешчанай рэспублікі Абхазія заяўляюць, што яе незалежнасьць прызнала яшчэ адна – пятая па ліку – дзяржава.

Паводле прадстаўніка МЗС Абхазіі, гэта – ціхаакіянская выспа Вануату, зь якой Сухумі ўсталяваў дыпляматычныя дачыненьні.

Раней незалежнасьць Абхазіі і другой грузінскай сэпаратысцкай правінцыяй – Паўднёвай Асэтыі – прызналі, акрамя Расеі, Венэсуэла, Нікарагуа і Науру.
XS
SM
MD
LG