Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч зацьвердзіў мэдаль у гонар 20-годзьдзя незалежнасьці Украіны


Мітынг каля будынку ЦК КПУ на наступны дзень пасьля абвяшчэньне незалежнасьці Украіны. Кіеў, 25 жніўня 1991 г.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч зацьвердзіў юбілейны мэдаль у гонар 20 годзьдзя незалежнасьці Украіны. Паводле ўказу, узнагародай будуць адзначацца грамадзяне «за значны асабісты ўнёсак ў станаўленьне незалежнасьці Украіны, умацаваньне яе сувэрэнітэту і міжнароднага аўтарытэту, заслугі ў дзяржаўніцкай, сацыяльна-эканамічнай і грамадзка-палітычнай дзейнасьці», паведамляе агенцтва УНІАН.

Незалежнасьць Украіны была абвешчана 24 жніўня 1991 году. Гэты дзень з 1992 году зьяўляецца дзяржаўным сьвятам, а ў гэтым годзе ў Украіне адбудуцца ўрачыстасьці, прымеркаваныя да 20-годзьдзя незалежнасьці краіны.
XS
SM
MD
LG