Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белград: сутыкненьні прыхільнікаў Младзіча з паліцыяй


Мітынг у падтрымку Младзіча, Белград, 29 траўня, 2011
Мітынг у падтрымку Младзіча, Белград, 29 траўня, 2011
У Белградзе тысячы ультранацыяналістаў выйшлі ў нядзелю на мітынг пратэсту супраць арышту былога камандуючага войска басьнійскіх сэрбаў Раткі Младзіча.

Акцыю арганізавала Сэрбская радыкальная партыя. Пратэстоўцы зьвінавацілі прэзыдэнта Сэрбіі Борыса Тадзіча і яго атачэньне ў здрадзе і заклікалі да правядзеньня новых выбараў у краіне. Пасьля завяршэньня мітынгу пачаліся сутыкненьні яго ўдзельнікаў з паліцыяй. Інфармацыі аб пацярпелых і затрыманых няма.

Ратка Младзіч чакае экстрадыцыі ў Гаггу, дзе яго будуць судзіць паводле абвінавачаньняў у генацыдзе.
XS
SM
MD
LG