Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талачынскія ўлады — супраць футбалістаў кампаніі «Наш Дом»


Пасьля футбольных спаборніцтваў, у якіх узяла ўдзел мясцовая каманда грамадзянскай кампаніі «Наш Дом», у Талачынскі гарвыканкам пачалі выклікаць бацькоў футбалістаў. Чыноўнікі казалі, што юнакам трэба адмовіцца ад знаёмства з актывістам кампаніі Мікалаем Петрушэнкам і не гуляць у форме зь лягатыпам кампаніі.

Мікалай Петрушэнка
Мікалай Петрушэнка з гэтай нагоды зьвярнуўся да дэпутата Аршанскага гарсавету Сяргея Барвянкова, каб той зрабіў дэпутацкі запыт у рэгіянальны аддзел КДБ:

«Няхай у КДБ пацьвердзяць ці абвергнуць тое, у чым мяне абвінавацілі — у тым, што я маю нейкае фінансаваньне з-за мяжы і на гэтыя грошы набыў зялёныя футбольныя майкі з надпісам „Наш Дом“, а таксама што я зьяўляюся „спонсарам“ паездак каманды на розныя спаборніцтвы. Ну ці ня сьмешна: у выканкам выклікаюць бацькоў дарослых 25-гадовых хлопцаў ды ўшчуваюць іх за сыноў: маўляў, няхай ня водзяцца зь Петрушэнкам!».

Калі спадар Петрушэнка сам зьявіўся ў райвыканкам ды папрасіў патлумачыць падставы для гутарак з бацькамі, яму адказалі, што галоўнае — каб хлопцы не надзявалі майкі зь лягатыпам «Нашага Дому», а бязь іх гуляць у футбол можна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG