Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю на японскай АЭС плянуюць нармалізаваць да студзеня 2012


Японская кампанія ТЕРСО – апэратар атамнай электрастанцыі «Фукусіма Даічы» - пацьвердзіла, што расплаўленьне актыўнай зоны мела месца на ўсіх трох энэргаблёках, якія працавалі ў момант аварыі 11 сакавіка.

Паводле прадстаўніка кампаніі, разбурэньне паліўных стрыжняў другога рэактару пачалося праз тры дні пасьля землятрусу. Стрыжні трэцяга рэактару былі разбураныя 13 сакавіка.

ТЕРСО плянуе нармалізаваць сытуацыю на станцыі да студзеня 2012 г. Кампанія панесла вялізныя страты і вымушаная зьвярнуцца да ўраду па фінансавую дапамогу. На мінулым тыдні ў адстаўку падаў прэзыдэнт ТЕРСО Масатака Шыміцу.
XS
SM
MD
LG