Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньяху пасьля сустрэчы з Абамам настроены больш аптымістычна


Прэм'ер-міністар Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам настроены больш аптымістычна. Такую ацэнку, паводле газэты Jerusalem Post, даюць ізраільскія афіцыйныя асобы.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся з Нэтаньяху на наступны дзень пасьля сваёй прамовы, прысьвечанай сытуацыі на Блізкім Усходзе і ў арабскіх краінах. Абама падтрымаў ідэю стварэньня Палестынскай дзяржавы з улікам межаў Ізраіля ў 1967 годзе і пры ўзаемным добраахвотным абмене ўчасткамі тэрыторыяў паміж Ізраілем і палестынцамі. Нэтаньяху перад сустрэчай з Абамам сказаў, што вяртаньне да межаў 1967 г. Было б для Ізраіля катастрофай.
XS
SM
MD
LG