Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі аднаўляюцца акцыі апазыцыі


Ніно Бурджанадзэ каля партрэту Зьвіяда Гамсахурдзія
Ніно Бурджанадзэ каля партрэту Зьвіяда Гамсахурдзія
Сёньня ў Грузіі аднаўляюцца акцыі апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта краіны Міхаіла Саакашвілі.

Пратэстныя акцыі павінны адбыцца ў Тбілісі і Батумі. Іх галоўны арганізатар – былы сьпікер парлямэнту, лідэр партыі “Дэмакратычны рух – адзіная Грузія” Ніно Бурджанадзэ. Яна заявіла, што без адстаўкі Саакашвілі дэмакратычныя зьмены ў краіне немагчымыя.

Большасьць палітычных партыяў Грузіі сакцыю не падтрымліваюць і спадзяюцца на зьмены выбарчага заканадаўства і перамены праз выбары.
XS
SM
MD
LG