Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія заклікала кіраўніцтва Косава паскорыць рэформы


Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу заклікаў кіраўніцтва Косава да неабходнасьці паскарэньня рэформаў на шляху ўступу ў ЭЗ.

Пра гэта Барозу заявіў на перамовах у Прышціне з прэм'ер-міністрам Косава Хашымам Тачы. Сярод найбольш важных напрамкаў, якія патрабуюць зьменаў, кіраўнік ЭК назваў судовую сыстэму, падрыхтоўку адміністрацыйных кадраў, эканоміку. Ён таксама заклікаў працягваць дыялёг з Бялградам, які праводзіцца пры пасярэдніцтве ЭЗ.

Наўпроставыя перамовы паміж прадстаўнікамі Сэрбіі і Косава пачаліся сёлета ў сакавіку.
XS
SM
MD
LG