Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы ўзялі на сябе адказнасьць за выбух у Пэшавары


Пакістанскія талібы ўзялі на сябе адказнасьць за выбух у горадзе Пэшавар на паўночным усходзе Пакістану. Бомба выбухнула сёньня на шляху руху браняванага аўтамабіля з аўтакалёны амэрыканскага консульства.

Паводле прадстаўніка амбасады ЗША ў Пакістане, ніхто з супрацоўнікаў сур'ёзна не пацярпеў. У выніку выбуху загінуў мясцовы жыхар, яшчэ 10 чалавек - параненыя. Пашкоджаны аўтамабіль, належыць амэрыканскай амбасадзе.

Пакістанскія талібы абяцалі адпомсьціць за гібель лідэра "Аль-Каіды" Усамы бін Ладэна, які быў забіты ў выніку апэрацыі амэрыканскага спэцназу на тэрыторыі Пакістану 1 траўня.
XS
SM
MD
LG