Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане распачатая крымінальная справа паводле выбуху ў Актобе


У Генэральнай пракуратуры Казахстану пацьвердзілі, што выбух у горадзе Актобе сёньня зьдзейсьніў сьмяротнік.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Генпракуратуры Жандоса Уміраліева, асоба злачынца ўстаноўленая. Па факце выбуху распачатая крымінальная справа.

Акрамя тэрарыста, які выбухнуў ля будынку дэпартамэнту Камітэту нацыянальнай бясьпекі і загінуў, іншых загінулых пакуль няма. Сярод двух параненых адзін з іх шпіталізаваны ў цяжкім стане.
XS
SM
MD
LG